БЕЛАРУСЬ БУДУЧЫНІ

Уявіце сабе краіну, дзе дэмакратыя даўно ўжо перамагла, а людзі жывуць у згодзе з прыродай, навукай і самімі сабой. Гэта Беларусь, не выдумка, а магчымасьць, якая можа стаць рэальнасьцю. Сьвет, у якім хочацца застацца назаўсёды: цудоўная рамантыка, прыгожае каханьне, навука, што захапляе ўяўленьне, і крыху філязофіі пра сьвет, блізкі да ідэальнага. Грамадзтва, у якім захоча жыць кожны разумны чалавек.


ПАЛЁТ МРОІ

Гэтая кніга ня проста займальнае чытаньне, але лёгкае і натхняючае падарожжа ў прастору вольнай фантазіі. Тут кожны знойдзе сваё: прыгажосьць беларускай прыроды, сілу пачуцьцяў, філязофскія роздумы і мроі пра будучыню. Мройце пра звышздольнасьці, пра новы сьвет, пра будучыню, бо яна залежыць толькі ад нас.
Мроі, вольны палёт і бязьмежная любоў да роднага краю напаўняюць кожную старонку і робяць чытаньне сапраўднай прыгодай.


КНІГА З САКРЭТАМ

Гэтая аповесьць абудзіць вашу асабістую фантазію і падкажа, што мроі можна і трэба ўвасабляць. Толькі так мы зможам эвалюцыянаваць і спасцігнуць таямніцы Сусьвету.
Аўтар абяцае: калі пасьля чытаньня вы ня пачнеце марыць, ён верне вам грошы за кнігу.
Найлепшы спосаб ператварыць сумны і доўгі палёт у дзівоснае прыгодніцтва.
Няхай ваша фантазія ня ведае межаў.
А галоўнае: сродкі ад продажу кнігі пойдуць на важную і патрэбную справу для ўсіх беларусаў.

Мяккая вокладка, 268 старонак. ISBN 978-1-326-08274-1
Электронны фармат: EPUB. ISBN 978.......

2025 © RozUM media